Анонс мероприятия в Минске
РТБД працягвае дастаўляць #сапраўдныяэмоцыі сваім гледачам у любую кропку свету. Працягваем знаёміць вас са спектаклямі з дапамогай нашага відэафонда.
Спектакль "Ціхі шэпат сыходзячых крокаў" (сон у дзвюх дзеях, 18+).
Аляксандр пакутуе ад таго, што тата ніколі, ні разу не сказаў яму пра сваю любоў. Рэальныя жыццёвыя хваляванні пераносяцца ў дакучлівыя сны, у якіх ён сустракаецца з бацькам, каб – нарэшце! – даведацца пра яго пачуцці да сына.
«Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» – спектакль, дзе мяжа паміж жыццём і смерцю, сном і рэальнасцю сціраецца канчаткова.
Магчыма, гэта той спектакль, у якім сны, што датычацца мінулага, цяперашняга і будучага, нясуць у сабе столькі інфармацыі, што хопіць надоўга паразважаць і асэнсаваць уласныя думкі і адносіны паміж роднымі і блізкімі.
*спасылка на прагляд даецца пры набыцці квітка
Таксама з 15 студзеня па 15 лютага вы можаце набыць квіток і паглядзець спектаклі: "Партрэт", "Паляванне на сябе", "Мабыць?"
І спектакль "Містэр Розыгрыш" у адкрытым доступе: https://youtu.be/GwtIlpB_If4
Прыемнага прагляду! Заставайцеся на хвалі #сапраўдныхэмоцый, а РТБД - заўсёды побач з вамі