Анонс мероприятия в Гомеле
Рыта. Жэня. Галя. Соня. Ліза.
Пяць звычайных жаночых імёнаў. Яны сталі ўвасабленнем лёсу жанчыны на вайне – лёсу дзіўнага, ненатуральнага, страшнага.
Яны жылі «у прадчуванні асляпляльнага шчасця», марылі, любілі, былі вясёлымі, усмешлівымі, рамантычнымі… але ў іх жыццё ўварвалася вайна. Учорашнія дзяўчынкі сталі салдатамі. І нават вайну яны рамантызавалі – а яна абышлася з імі бязлітасна…
Барыс Васільеў стаў першым, хто звярнуўся да тэмы лёсу жанчыны на вайне. Нам, беларусам, якія страцілі ў гады Вялікай Айчыннай вайны траціну сваіх землякоў, гэтая горкая тэма асабліва блізкая, і наш тэатр зноў звяртаецца да яе, КАБ мы з вамі ПОМНІЛІ.