![]() |
![]() |
РТБД пакажа спектаклі-"абсалютныя хіты" ў відэафармаце!
З 16 лютага па 16 сакавіка вы зможаце паглядзець спектаклі "Бетон", "Тры Жызэлі", "Адэль" і "Белы анёл з чорнымі крыламі" на bezkassira.by пры набыцці квітка.
А таксама спектакль "Сталіца Эраўнд" на нашым ютуб канале: https://youtu.be/ozgdXjOvH-E
Спектакль "Белы анёл з чорнымі крыламі" - сучасная драма.
На жыццё пачынаеш глядзець іншымі вачыма, калі раз за разам сняцца чорныя крылы белага анёла, а ў медыцынскай картцы – жахлівы дыягназ. Хочацца паспець пачаць усё спачатку, знайсці сябе, памірыцца з роднымі і любімымі, адчуць смак жыцця. Але як быць, калі блізкія людзі цябе не разумеюць? Не разумеюць, што кожны мае права на апошні шанец…
Запрашаем вас да прагляда і жадаем, каб #сапраўдныяэмоцыі заўсёды былі разам з вамі!