Анонс мероприятия в Минске
Валерия Дубовская - лектор, историк, культуролог, научный сотрудник Национального
художественного музея.
Лёс паэзіі роўны лёсу мовы. Шматпакутнае беларускае паэтычнае слова то гібла пад націскам
гістарычных абставін, то, сабраўшы ўсе сілы, ашчэрвалася прыгнёту, глупству і цемры нязнання.
Хісталася мова – хісталася паэзія, якая трымалася не на традыцыі, не на народнай любві і не на
дзяржаўнай ідэалогіі, а на тонкіх душэўных стрыжнях сапраўдных паэтаў, якіх, нібы ў
кампенсацыю, спаслаў нам лёс.
Што бачылі, што маглі тыя, каго мы сягоння называем стваральнікамі беларускай літаратуры –
Багдановіч, Колас, Купала? Які шлях абірала беларуская паэзія у межах савецкай літаратуры і ці
здолела яна захаваць свой уласны твар?Які альтэрнатыўны шлях прапанаваў сваёй творчасцю
Уладзімір Караткевіч? І з кім можа размаўляць паэт сваёй сапраўднай высокай мовай, калі ўласны
народ яго не чуе?