Анонс мероприятия в Минске
РТБД прапануе разам акунуцца ў настальгію!
З 18 мая па 18 чэрвеня мы пакажам светлыя, цудоўныя, яркія спектаклі з нашага відэаархіва.
Гэтыя спектаклі, на жаль, ужо не пабачыць на нашай сцэне, але дзякуючы відэафармату, можна з радасцю іх узгадаць.
Спектакль "Нязваны госць" мы прапануем паглядзець бясплатна на нашым ютуб-канале: https://youtu.be/d1kAeWsyKtI.
А спектаклі "Фінт-Круазэ", "Нямое каханне", "Бегчы з Эльсінора альбо Гамлет навыварат" і "Дажыць да прэм'еры" вы можаце ўбачыць, набыўшы квіток на сайце bezkassira.by
Трымаемся разам на хвалі #сапраўдныхэмоцый !
"Бегчы з Эльсінора альбо Гамлет навыварат". Трагіфарс.
Знакаміты твор сусветнай драматургіі «Гамлет» Уільяма Шэкспіра натхніў украінскага драматурга Віктара Понізава на новае прачытанне. У выніку атрымаўся Гамлет навыварат. Праз 400 гадоў героі адной з самых крывавых п’ес Шэкспіра ўзбунтаваліся і вырашылі пад кіраўніцтвам Гамлета ісці насуперак сюжэту, не падпарадкоўваючыся радку, «што напісаў Уіл пракляты». Яны стаміліся ад кровапраліцця і помсты і мараць жыць сваім жыццём па-за сюжэтам.
Усё ўжо наканаванае, ці мы можам кіраваць сваім лёсам? А можа будзе прасцей бегчы адсюль? Чым жа завершыцца гэты незвычайны канфлікт? Ультрасучасны, задзірлівы, эпатажны спектакль. Эксперыментальны дух адчуваецца не толькі ў пастаноўцы спектакля, але і ў дэкарацыях, якія «крычаць» пра заганы сучаснага грамадства, агаляючы духоўнае збядненне чалавека.