Анонс в Минске
Гэтая захапляльная гісторыя паводле п’есы амерыканскага драматурга, рэжысёра, сцэнарыста, лаўрэата Пулітцэраўскай прэміі Дэвіда Ліндсі-Эбера разгортваецца ў адным з пансіянатаў, які можа знаходзіцца ў любым месцы свету. Дзве спадарыні б’юцца аб заклад, і бойка будзе без правілаў, з надзвычай жорсткімі розыгрышамі і забароненымі прыёмамі... Што атрымае пераможца? Чым скончыцца гэтая амаль смяротная гульня?
Глядач абавязкова даведаецца, калі прыйдзе на спектакль. “Апошні атракцыён” – спектакль пра любоў да жыцця, пра тое, што ў любым узросце нам неабходны людскія спагада, спачуванне і разуменне...
Спектакль ідзе на беларускай мове