Анонс мероприятия в Минске
РТБД пакажа спектаклі-"абсалютныя хіты" ў відэафармаце!
З 16 лютага па 16 сакавіка вы зможаце паглядзець спектаклі "Бетон", "Тры Жызэлі", "Адэль" і "Белы анёл з чорнымі крыламі" на bezkassira.by пры набыцці квітка.
А таксама спектакль "Сталіца Эраўнд" на нашым ютуб канале: https://youtu.be/ozgdXjOvH-E
Спектакль "Адэль" - гісторыя кахання.
У бясстраснае жыццё сталага мужчыны ўрываецца маладая спакусніца. Зачароўваючы яго, яна разбурае на сваім шляху ўсё, да чаго ён прызвычаіўся і лічыць важным. Гераіня мітусіцца ў выбары паміж багатым жаніхом і бесперспектыўным гісторыкам, які ўдвая за яе старэйшы…
Запрашаем вас да прагляда і жадаем, каб #сапраўдныяэмоцыі заўсёды былі разам з вамі!