Подождите, идет загрузка данных
message-container
f1ba3b7c28.png

"Лепшы альбом года" прымусіў Tonqixod уз’яднацца

Аўтары "Лепшага альбома 2017" уз’яднаюцца на адзін канцэрт

7 чэрвеня ў клубе "Бруге" адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта Tonqixod – прыз за перамогу ў намінацыях "Лепшы альбом года" і "Лепшы беларускамоўны альбом" на ўзнагародах Experty.by.

У чэрвені 2017 – амаль год таму – музыкі арт-рокавага трыа Уладзіміра Лянкевіча (вакал, гітара, тэксты), Максіма Субача (вакал, клавішныя) і Андрэя Аляксеенкі (бубны) выдалі свой другі альбом "Колер, якога няма". Яго вельмі добра сустрэлі прыхільнікі і крытыкі, але ўжо ў кастрычніку 2017 гурт нечакана абвясціў пра прыпыненне дзейнасці. З таго часу на старонках калектыва ў сацсетках вісеў статус: "У стане паўраспаду".

У красавіку 2018 іх альбом стаў галоўным пераможцам узнагарод Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў, а разам з дыпломамі атрымаў і практычныя прызы: рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад Finlandia (за "Лепшы альбом года") і фонда "Вяртанне" (за "Лепшы беларускамоўны альбом"). І гэта прывяло да вяртання – як мінімум на адзін канцэрт.

https://soundcloud.com/34magnet/sets/tonqixod-koler-yakoga-nyama

– Дзякуй усім музычным журналістам, якія за нас галасавалі, – кажуць музыкі Tonqixod. – У беларускіх шыротах не сабрацца, калі табе падносяць усё на сподачку – грэх. Апытанне на старонках гурта ў сацсетках гэта пацвердзіла. Таму канцэрту быць. Мы ставім шах і мат у гэтай партыі, а ці будуць наступныя – пабачым.

TONQIXOD з праграмай «Шах і мат»

7 чэрвеня – клуб «Бруге» (пр. Партызанскі 6а) – 20.00

Квіткі: 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (сядзячыя).

Продаж: Bezkassira.by

Інфалінія: (033) 661 14 32