BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Подробнее об этом можно узнать на странице информации о файлах cookie. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Закрыть
Slow Rave Party працягвае канцэпцыю slow media, якую ў цэлым пастулюе 34mag: мы не імкнемся да нястрымнага хайпу, нашая мэта – актыўнае слуханне і ўнікальны танцавальны экспірыенс, які ты атрымліваеш разам з асалодай ад якаснага гуку. Мы ўпершыню перамяшчаемся ў бескампрамісныя сцены менскага тэхна-клуба «Молодость», які месціцца ў самым цэнтры, на фарпосце Зыбіцкай. Там нас чакаюць 9 кВт чыстага гуку, мінімалістычны танцпляц, два бары і сацыяльныя сцежкі паміж імі. А цяпер пра нашых гасцей.
Загадкавы персанаж беларускай электроннай сцэны. У першай палове 2010-х актыўна прасоўваў змрочны віч-хаўс, за які атрымаў шэраг узнагарод, з’ездзіў на шоукейс у Вільню, а пасля непрыкметна знік з алгарытмаў сацыяльных сетак на тры гады. Мінулай вясной ён вярнуўся з сінглам «Mantra», які падняўся на шосты радок у топе «Young Blood» расійскай музычнай прэміі Jager Music Awards, пасля чаго мы звязаліся з хлопцам і прапанавалі выдаць новую плытку на «Першаку».
«Vigilance» выйшла зусім нядаўна – 12 сакавіка. Гэта гісторыя пра суседнія лаўкрафтаўскія вымярэнні і істоты, якія там непрыкметна існуюць. Па гучанні плытка вызвалілася ад жанравых рамак – цяпер гэта моцныя электронныя ландшафты, якія ствараюць свой уласны сусвет гукаў і хваляванняў. На вечарыне (((O))) выканае альбом жыўцом. Мурашкі па целе!
Літоўскі дыджэй і прадзюсар расійскага паходжання. Свае ўласныя плыткі, пераважна на вініле, рэлізіць з 2012 года. Выпускаўся на маскоўскім Capital Bass, нямецкім Dirt Crew Recordings, лонданскім Fina Records і іншых еўрапейскіх хаўс-лэйблах. Апошні рэліз – Pink Tango EP – выйшаў у сакавіку 2018-га на брыстальскім Futureboogie Recordings.
Pink Tango EP – гэта няспешная, вытанчаная электроніка з багатай, арганічнай перкусіяй. Калі слухаеш яе, сапраўды адчуваеш, быццам знахозішся ля возера, якое атачыла незлічонае мноства фламінга, і іх ногі сплятаюцца ў мудрагелістыя рытмічныя малюнкі. Увогуле творчасць Ponty Mython – гэта нейкі своеасаблівы свет, дзе людзі з жывёламі нароўні тусуюцца на рэйвах.
Хосцяць івэнт рэзідэнты вечарын 34mag і «Першака»:
Калі: 6 красавіка Пачатак: 23:55 Дзе: клуб «Молодость» (вул. Інтэрнацыянальная, 21) Кошт: 7 BYN (першыя 100 квіткоў), 10 BYN (далей і ў дзень мерапрыемства).