BezKassira.by использует файлы cookie для полноценной работы и совершенствования сервиса. Подробнее об этом можно узнать на странице информации о файлах cookie. Продолжая использовать наш сайт, вы соглашаетесь, что мы можем разместить файлы cookie.Закрыть
Фэст турбулентнага мастацтва ў рамках арт-праекта "Міфалягема тысячагодзьдзя”
Поделиться с Друзьями
Анонс мероприятия в Минске
Прывіды Фаўста
Фэст турбулентнага мастацтва ў рамках арт-праекта "Міфалягема тысячагодзьдзя”
2 сцэны, 6 гадзінаў шаленства!
INADE (DE) Drum Ecstasy Плястычны тэатар Inzhest Minsk Improvisers Orchestra Aortha Golova Vesicatoria Evgeni Rogozin Алесь Цурко Buben Zartipo Фучасаундофковшар Kritchev vs. Ban Masque Noir feat. Ільля Сін Death-jazz industrial band Masque Noir Сямашка і Кумпанія
Пры падтрымцы Белгазпромбанк і Deutsche Botschaft Minsk Пасольства Германіі ў Мінску
24 мая 1819 года ў берлінскім палацы Манбіжу адбылася прэм’ера опэры “Фаўст”, музыку да якой стварыў Антоній Генрых Радзівіл. Аўтарам лібрэта стаў сам вялікі Гётэ! Папярэдне ён адмовіў многім кампазітарам, але гэтым разам ня змог устаяць. Без сумневу, такі досьвед супрацоўніцтва паміж беларускімі і нямецкімі землямі можна лічыць знакавым для сусьветнай культуры. Сымбалічна і тое, што ўжо ў новым тысячагодзьдзі цэнтрам культурных стасункаў стаў мастацкі дом “Тахелес”, разьмешчаны зусім непадалёк ад таго месца, дзе стаяў палац Манбіжу. Фэстываль “Прывіды Фаўста” ставіць перад сабой мэту не толькі адзначыць 200-гадовы юбілей прэм’еры оперы, але і засьведчыць неўміручасць закранутых у ёй тэм. Вобраз Фаўста, зь яго высокімі памкненнямі і драматычнымі супярэчнасцямі, у той ці іншай ступені можа прымерыць на сябе ці ня кожны, хто наважваецца на творчыя эксперымэнты і пошукі новых мастацкіх вымярэньняў. І менавіта такія аўтары будуць пераважаць у праграме фестывалю. Гэта і культавая індустрыяльная каманда Inade, і вэтэраны беларускай незалежнай сцэны Drum Ecstasy і Zartipo, і легендарны InZhest, і самы дзіўны ў Менску аркестр...