Buy a ticket М. in Минске | BezKassira.by
Wait, loading data
4f8424940c.jpeg

Тэатр-майстэрня на Оk16 прадстаўляе:

М. 

спектакль/паэзія/інсталяцыя

паводле паэтычнага зборніка Вальжыны Морт “Эпідэмія ружаў”.

"Ты чуеш, як шуміць Паўночнае мора? Гэта акіян горада М., акіян тваёй памяці”.

Прыслухайся.

М. як горад.

М. як акіян памяці.

М. як гісторыя. Аб адносінах паміж мамай і дачкой, мамай і бабулей, а таксама колах і паўторах, у якія зацыклена іх жыцце. Тры пакалення беларусак насупраць навакольнай беларускай паўсядзеннасці. Бытавыя гісторыі і балючыя моманты знаходзяць невідавочныя увасабленнi ў паэзіі Вальжыны Морт, услед за ей - ў дзеі спектакля. 

Спектакль пачаў стварацца падчас Летняй рэзідэнцыі Оk16 у 2018 годзе,а зараз працягвае сабой праект Тэатр-майстэрня на Ок16.

Гэта вельмі рэдкая магчымасць пабачыць у тэатры тэксты Вальжыны Морт, якая жыве ў ЗША. Тое самае тычыцца рэжысера: Мікіта Ільінчык - беларус, рэжысер і драматург, выпускнік Расійская акадэміі тэатральнага мастацтва ГІТІС (2019), у якога ўжо есць шэраг паспяховых прац у Расіі і за мяжой. Куратаркай праекту выступіла Анастасія Васілевіч - кіраўнічка Цэнтра беларускай драматургіі. 

Мэта праету Тэатр-майстэрня на Ок16 - надаць голас маладым прафесіяналам тэатру. 

 

Рэжысёр: Мікіта Ільінчык

Куратар: Анастасія Васілевіч

Мастак: Аляксандр Адамаў

Пластыка: Сяргей Паяркоў

Відэёграф: Аляксандра Бабкова

Акцёры: Святлана Цімохіна, Кацярына Банькоўская, Мікалай Верабей. 

Дызайнерка: Света Арлова

 

Месца: культурны хаб Оk16

Час: 19.00

Працягласць: 1.20 хв.

Квіткі: 14 рублеў.

31 august
Культурный хаб Ok16, Минск
Buy a ticket
6 — 7 september
Культурный хаб Ok16, Минск
Buy a ticket
3 september
Культурный хаб Ok16, Минск
Buy a ticket
6 — 7 september
Культурный хаб Ok16, Минск
Buy a ticket
6 september
Культурный хаб Ok16, Минск
Buy a ticket
6 — 8 september
Культурный хаб Ok16, Минск
Buy a ticket
6 september
ОК16, Музей Азгура, Минск
Buy a ticket