Buy a ticket Ільля Фаляжынскі | 21 чэрвеня | Графіці in Минске | BezKassira.by
Wait, loading data
9a8ca10199.jpeg

Ільля Фаляжынскі - варшаўска-менскі аўтар-выканаўца. Прымаў удзел ў фэстывалі Бардаўская восень-2015 у Бельску Падляскім у Польшчы,
а ў пачатку гэтага жа году выбухнуў з песняй Зялёная гарбата, дзяўчыны з Маладзечна знялі на яе кавэр.
Другой запісанай песняй стала «Няўпэўненасць», дзякуючы якой склаўся канчатковы вобраз музыкі. Вандраваў па гарадах Беларусі з выступамі на
курсах беларускай мовы "Мова Нанова". Засвяціўся на тэлебачанні ў перадачы "Подых струн" на БТ3. У канцы 2016 году выдаў дэбютны альбом пад назвай "Схавацца ў туман" і стаў намінантам "Адкрыццё году" па вэрсыі парталу Tuzinfm.by.
А ў кастрычніку 2017 году прадставіў EP "Ci voźmieš mianie?"
Цяпер сканчае працу над сваім другім альбомам.

Графіці бар & клюб
зав.Калініна 16 / (м) Парк Чалюскінцаў

21 чэрвеня (пятніца)
19:00 дзверы / 20:00 пачатак

квіткі папярэдне ў кассе клюба:
7 рублёў
квіткі анлайн :
8 рублёў

Інфа: 638-4444