Подождите, идет загрузка данных
message-container
Заказ билетов
+375(29) 117-62-17
пн-пт с 9-00 до 18-00

У межах курса сумясціліся розныя стылі расповеду і погляды на літаратуру. Лекцыі чытаюць ўніверсітэцкія выкладчыкі, заняткі якіх выпускнікі згадваюць з цеплынёй і захапленнем – Гражына Паўлоўская, Уладзімір Капцаў, Ганна Бутырчык. Другая ж частка выступоўцаў – людзі розных прафесіяў, якія натхнёна распавядаюць пра любімых аўтараў. Гэта псіхіятр Алег Айзберг, пісьменнікі Адам Глобус і Альгерд Бахарэвіч, культуролаг Максім Жбанкоў

Кожны лектар абіраў кнігу на свой густ, таму курс атрымаўся стракаты – ад напісаных тысячагоддзе таму “Нататак ля ўзгалоўя” японкі Сэй-Сёнагон да новага рамана каталонскага аўтара Жаумэ Кабрэ “Я спавядаюся”. Будуць лекцыі пра культавыя творы, такія як “Лавец у жыце” Сэлінджэра, “Працэс” Кафкі або “Ганна Карэніна” Талстога, і пра тыя, якія могуць стаць адкрыццём – напрыклад, “Клуб радасці і ўдачы” Эмі Тан. Побач з мастацкімі кнігамі – дакументальны бестсэлер неўролага Олівера Сакса “Чалавек, які прыняў жонку за капялюш”. 

Пасля 45-хвіліннай лекцыі запрашаем адрэфлексаваць пачутае і прачытанае ў фармаце кніжнага клуба.

Месца сустрэчаў – прастора Space (вул. Кастрычніцкая, 16А)

Кошт: 30 рублёў – увесь курс, 20 рублёў – чатыры лекцыі, 7 рублёў – лекцыя.

Інфо: +375 29 1060454

Суполкі ў Facebook і VKontakte


Купить билет на мероприятие этого Организатора


14 — 15 июля 2017
SPACE, Минск
Купить билет
30 — 31 декабря 2017
Space, Минск
Купить билет