Подождите, идет загрузка данных
message-container
9a8ca32426.jpeg

23 траўня, у сераду, свой канцэрт у Графіці ладзяць неверагодныя Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra. Гурт з даволі нетрадыцыйным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка.Сама Кацярына Ваданосава з'яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. 
У сваіх гурт абапіраецца на традыцыі айчыннай народнай культуры, на еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры "залатога веку" рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як "менестрэль-рок", альбо "фэнтэзі-рок".

Купить билет на мероприятие этого Организатора