Buy a ticket Roman Voloznev. Пры падтрымцы Naviband in Minsk | BezKassira.by
Wait, loading data
64d8a41413.png

21-гадовы Раман Волазьнеў трапіў у фінал «Засьпявай-5» зь песьняй «Салёныя сны», якую стварыў адмыслова для конкурсу. Словы належаць Мікіту Найдзёнаву, якога выканаўца добра ведае ўжо некалькі гадоў, але ўпершыню зьвярнуўся да ягонай беларускамоўнай паэзіі: «Гэты верш Мікіты мне падаўся нейкім асаблівым, не такім, якім я прызвычаіўся бачыць ягоную творчасьць. І музыка па прачытаньні гэтага твору нарадзілася ў мяне ў лічаныя хвіліны».

 

Раман зь Менску, цяпер вучыцца ў Расейскім інстытуце тэатральнага мастацтва (ГИТИС) у Маскве. На сцэне ён з 10 гадоў, станавіўся пераможцам і ляўрэатам розных дзіцячых конкурсаў, але разглядае сваю дарослую кар’еру асобна ад дзіцячай. Яна пачалася летась з сынглу «Остановись», а пры канцы лета 2018 году Раман выдаў дэбютны альбом.

У ягоную падтрымку свой сэт у гэты вечар зайграе Naviband, якія некалі таксама сталі пераможцамі «Засьпявай» (2015).

Квіткі:
14 руб. (папярэдне, танцпляц)
17 руб. (папярэдне, столік)
20 руб. (у дзень, танцпляц)

Даведка: +375 29 687-20-93