BezKassira.by uses cookies to work and improve the service. Read more about this on the cookie information page (файлах cookie). By clicking "I ACCEPT" or continuing to use our site, you agree that we may place cookies.Accept
Выступы фіналістаў конкурсу, які ладзіць партал TuzinFM і фонд «Вяртаньне» пройдуць цягам сакавіка ў трох менскіх клюбах. Маладых выканаўцаў падтрымаюць жывымі сэтамі вядомыя музыкі.
9 сакавіка (cубота) у клюбе «Графіці» выступіць фіналіст «Засьпявай-5», электронны праект Maximalism, які можа стаць яскраваю зьяваю ў беларускай электроннай музыцы. Іхныя трэкі ўжо выходзілі на лэйблах ва Ўкраіне, Нямеччыне, Вялікабрытаніі ды Нідэрляндах. Для конкурсу яны зрабілі песьню «Фрагмэнты» на словы Ганны Комар. А падтрымае музыкаў сваім выступам Palina – праект Паліны Рэспублікі, якую TuzinFM назваў адкрыцьцём у беларускай музыцы ў 2011 годзе. Нядаўна сьпявачка зрабіла фурор на ўкраінскім тэлешоў «Х-фактор», на якім дайшла да фінала.