Event announcement in Minsk
23 сакавіка.
"ФЭСТ ВЯСНОВАГА РАЎНАДЗЕНСТВА - 2018"
Юбілейны пяты фестываль!
Пры ўдзеле гуртоў:
Gods Tower;
Znich;
Trollwald;
Дрыгва;
Рутвіца.
23 сакавіка ў клубе "Re:public" (Мінск, Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) адбудзецца пяты юбілейны “ФЭСТ ВЯСНОВАГА РАЎНАДЗЕНСТВА 2018”, прымеркаваны да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.
Цікава, што складнік ПЯТАГА фэсту вельмі нагадвае складнік ПЕРШАГА, які адбыўся ў 2014 годзе, дзе ўзялі ўдзел 3 слупы беларускай фолк-метал сцэны: Gods Tower, Znich, Litvintroll.
Кошт квіткоў (танцпляц):
✔25 р. - да 23 сакавіка 2018;
✔30 р. - у дзень мерапрыемства.
Месца за столікам: 30 р. (замаўляць па тэлефоне: +375291419497).
Тэлефон для даведак: +375291419497.